6 снежня аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў вечар-сустрэчу  “Розныя – роўныя” да Дня інвалідаў. Гэта свята нездарма занесена ў каляндар. У нашым грамадстве нароўні са здаровымі людзьмі жывуць інваліды. Вельмі важна даць ім адчуць, што яны такія ж, як усе, маюць роўныя правы і заўсёды могуць звярнуцца за падтрымкай . Пад час сустрэчы удзельнікі мерапрыемства пачулі шмат добрых слоў, саветаў і пажаданняў здароўя. Бібліятэкар Пасюк Ганна Уладзіміраўна расказала пра параалімпійцаў, людзей, якія нягледзячы на свае фізічныя недахопы дасяглі вышынь у спорце – Кірыл Міхайлаў, Эрэнбург Міксонаў, Ірэк Зарыпаў і інш. Удзельнікі пазнаёміліся з аздараўленчай гімнастыкай. Другая палова мерапрыемства была забаўляльная – з песнямі, танцамі, конкурсамі і казачнымі героямі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.