“Родная мова, матчына мова” – так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. Гэтым днём ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” ладзілася фальклорная мазаіка “Роднай мовы пералівы”. Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, была падрыхтавана фотазона “Родному слову гучаць вечна”. Вучні 8-га класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы атрымлівалі асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, слухаючы беларускія вершы ў выкананні работнікаў Казлоўшчынскага аддзела культуры і дасуга. Рабяты чыталі вершы, рабілі пераклады, адказвалі на пытанні віктарыны “Шануй роднае слова”, “Падумай і адкажы”, адгадвалі загадкі-жарты. З задавальненнем прынялі ўдзел у гульні на веданне беларускіх прыказак “Прадоўжы прыказку”. Напрыканцы ўсе атрымалі памяткі аб гэтым дні.