27 чэрвеня бібліятэка прыняла ўдзел у акцыі “Разам з кнігай мы расцём”. Бібліятэкары наведалі ДУА  “Яслі-сад № 1 г.Дзятлава”. Тэма сустрэчы – “У гасцях у казкі”. Падчас мерапрыемства дзеці акунуліся ў чароўны свет чытання. Яны не выпускалі з рук кнігі з яркімі малюнкамі. З задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Казачныя героі”. Бібліятэкары прачыталі казкі “Зайка і яблыня”, “Як Гаўка ў космас збіраўся”,  “Як каза няўдаліца лета праспала”, “Пра чарапашку, якая плаваць не любіла” і інш. Час праляцеў вельмі хутка і быстра.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.