Радзіеўскі Міхаіл Васільевіч
(25.06.1936)
Нарадзіўся ў в. Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990). Прафесар (2000). Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут (1957). З 1981г. працуе ў навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. у Беларускай політэхнічнай акадэміі. Навуковыя працы па планаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытворчасцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій і вывядзенні з крызіснага стану беларускіх прадпрыемстваў.
Літаратура:
Радзіеўскі Міхаіл Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т – Т.13. – Мн., 2001. – С.219.