На тэрыторыі філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” пачала працаваць летняя пляцоўка бібліятэчны бульвар “Улётныя канікулы з кнігай”. Там дзяцей чакаюць настольныя гульні, “рыбалка”, дартс і, вядома ж, цікавыя кнігі.
Якое выдатнае слова – дружба. Вымаўляеш яго і адразу ўспамінаеш свайго сябра, з якім табе цікава гуляць, чытаць новую кнігу або пасакрэтнічаць пра сваё. “Рабяты, давайце жыць дружна!” — гэтыя казачныя словы ката Леапольда сталі назвай і падкрэслілі галоўную думку гадзіны зносін, якая прайшла ў бібліятэцы для дзяцей школьнага лагера “Здаравячок”. Падарожнічаючы разам з казачнымі героямі дзеці ў лёгкай, цікавай і займальнай форме адказвалі на пытанні гумарыстычнай віктарыны, дзяліліся сваімі прыкладамі дружбы і расказвалі пра сваіх сяброў. Пасля знаёмства з літаратурай прынялі ўдзел у гульні “добры-злы”, “закончы прыказку”, паслухалі прытчу “як нарадзілася сяброўства, і “пра сілу сапраўднага сяброўства”. З дапамогай мультфільмаў “Лета ката Леапольда” і “Самы вялікі сябар” усе разам успомнілі вясёлых і добрых герояў, якія даражылі сваім сяброўствам.
У рамках прафілактычнай акцыі «Декада кибербезопасности «КиберДети»” прайшла інфармацыйная хвілінка “Не дай сябе падмануць”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з інфармацыйнымі плакатамі і расказала пра падман ў сетцы Інтэрнэт.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.