14 ліпеня супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу для работнікаў ДУК ”Дзятлаўская раённая бібліятэка” арганізавалі семінар–практыкум “Работа бібліятэк па захаванню традыцый сямейнага чытання”.
На семінар-практыкум быў запрошаны Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі пратаіярэй Мікалай Пінчук. Праграма ўключала такія пытанні як: “Бібліятэка і сям’я: роля і месца бібліятэк у духоўным і маральным жыцці сям’і, у арганізацыі вольнага часу”, “Роля традыцый сямейнага чытання ў выхаванні дзіцяці” (з вопыту работы), “У дапамогу сямейнаму выхаванню” (выстава-рэклама), “Святые Царственные Страстотерпцы: идеал любви и образец семейной жизни” (літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная сям’і цара Мікалая ІІ). Мерапрыемства суправаджалася мультымедыяпрэзентацыяй з выкарыстаннем відэаматэрыялаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі і шматдзетныя сем’і – Бойка Вольгі Васільеўны, Губко Кацярыны Аляксандраўны, Юрэня Натальі Іванаўны, якія расказалі аб выхаванні і традыцыях у іх сем’ях. На памяць ім былі падараваны іконы са святымі заступнікамі сям’і.