22 мая праваслаўныя вернікі адзначалі Дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца. Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Аднавяскоўцы», якое дзейнічае пры філіяле «Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб» сабраліся на гадзіну духоўнасці «Пусть наполнен будет мир прекрасным». Дзень святога Мікалая і сёння адно з любімых у народзе свят. Яго чакаюць дзеці і дарослыя. Ён вучыць міласэрнасці, шчодрасці, любві да бліжніх. Пагутарылі аб тым, што вернікі з даўніх часоў асабліва шануюць свяціцеля Мікалая Цудатворца, падзяліліся традыцыямі правядзення свята ў сваіх сем’ях.