29 мая лялечны тэатр “ЧытайКА” аддзела абслугоўвання і інфармацыі ладзіў для выхаванцаў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г. Дзятлава” лялечную інсцэніроўку “Прыгоды ў свет казак”. Бібліятэкары Хрышчановіч Алена Генрыхаўна і Пасюк Ганна Уладіміраўна завіталі ў малодшую групу садка, прачыталі дзецям казкі “Ліса і воўк”, “Калабок” і “Рэпка”, а затым далі магчымасць дзеткам пабыць героямі казкі “Церамок”. Удзельнікі мерапрыемства з вялікай ахвотай праінсцэніравалі казку.