31 мая напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Дзятлаўская раённая бібліятэка падрыхтавала для дашкольнікаў шоу на свежым паветры “Прыгоды клоуна Клёпы”. Дзеянне адбывалася ў бібліятэчным двары на святочна ўпрыгожанай паляне. Маленькіх удзельнікаў весялілі казачныя героі – клоун Клёпа, малпачка Чыка і дзяўчынка Волечка. Яны чыталі вершы, загадвалі загадкі, праводзілі вясёлыя конкурсы – “Музыкальныя стульчыкі”, “Пчолкі”, “Скакалачка”, “Чароўныя рыбкі”. Усмешлівыя твары дзяцей сталі доказам, што свята атрымалася.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.