Першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі было прысвечана Івану Іванавічу Шышкіну. Мастацказнаўчае расследванне “Природной красоты певец” пачалося з расказа бібліятэкара пра дзяцінства вялікага рускага мастака-пейзажыста, яго вучобу ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, Пецярбургскай акадэміі мастацтва, асабістым жыцці.
На аднаіменнай выставе былі прадстаўлены рэпрадукцыі палотнаў мастака, кнігі аб жыцці і творчасці. Рабяты з задавальненнем знаёміліся з тэхнікай і стылем працы Шышкіна, падмаскоўных і фінскіх пейзажаў, разглядалі малюнкі і эцюды прыроды з радзімы мастака, засяродзілі ўвагу на шэдэўрах “Рожь”, “Утро в сосновом лесу”, “Корабельная роща”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.