23 лютага Раготнаўская сельская бібліятэка-клуб (у рамках раённай прома-акцыі “Разам з кнігай мы расцём”) ладзіла гучныя чытанні ў дзіцячым садку “Праваслаўная кніга дарога да духоўнасці”. Прыемна было маленькім чытачам стаць удзельнікамі гучных чытанняў твораў духоўнага зместу. Калі дзіця слухае добрую кнігу, яно атрымлівае задавальненне, адпачывае і пашырае свой кругаагляд. Менавіта ў дзіцячым узросце абуджаецца цікавасць да чытання, у яго свядомасці закладваюцца такія важныя паняцці, як дабрыня, спачуванне і міласэрнасць.