У рамках бібліятэчнага праекта па прававому выхаванню “Закон і права” прайшла пазнавальная гадзіна “Працоўнае права”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 11 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” з бібліятэкарам Мядзведзевай Ірынай Марʼянаўнай. Амаль хутка падлеткі адправяцца ў дарослае жыццё, таму ім было карысна пазнаёміцца з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па пытаннях працоўных правоў непаўналетніх, атрымаць рэкамендацыі ў складанні рэзюме пры прыёме на работу і памятку “Трудоустройство поростков”, распрацаваную бібліёграфам аддзела. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай графічных ілюстрацый А. Стручковай “Музыка, слово, образ”, якая дзейнічае ў чытальнай зале бібліятэкі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.