У Казлоўшчынскай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі праходзіць акцыя “Прачытай кнігу аб вайне – стань бліжэй да подзвіга”. Увазе карыстальнікаў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры на ваенную тэматыку, прадстаўлены рэкамендацыйны спіс літаратуры “Радкі з вогненных гадоў”, новыя кнігі, якія паступілі ў бібліятэку за апошні час па ваеннай тэме, закладкі, буклеты. Вынікі акцыі будуць падведзены ў канцы другога квартала. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку.