8 верасня ў  рамках абласной акцыі  “Чытаем  разам”,  прысвечанай  135-годдзю  з  дня  нараджэння Янкі Купалы і Якуба  Коласа,  ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры  прайшоў вусны часопіс “Песняры  зямлі  беларускай”. На  мерапрыемства  былі  запрошаны загадчык сектара рамёстваў і  дэкаратыўна – прыкладной  творчасці Абрамава Ганна Іванаўна,   настаўніца  ДУА “Беліцкі  дзіцячы  сад-сярэдняя  школа”  Лашкоўская Марына  Анатольеўна, настаўніца ДУА “Гезгалаўская  сярэдняя  школа” Капковіч Наталля Рыгораўна і іншыя. Прысутныя чыталі вершы  Я. Коласа “Родныя  вобразы”, урыўкі  з  паэмы “Новая  зямля”, “На  адзіноце”, Янкі  Купалы  ўрыўкі  з  паэмы “Магіла  льва”, “Адплата  кахання” і г.д. Бібліятэкар  Грэцкая Марына  Леанідаўна  падрыхтавала  паведамленне  аб  жыцці  і творчасці пісьменнікаў.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.