У рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” у Раклевічскай сельскай бібліятэцы  – цэнтры традыцыйнай культуры адбылася акцыя “Чытаем разам”, прымеркаваная  да 135 – годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа,  гучнае чытанне “Песняры сінявокай Беларусі” і прадастаўлены хіт – парад кніжных навінак “Вітаем цябе беларуская кніга”. Кожны, прамовіўшы Янка Купала, адразу успомніць – Якуб Колас. Яны дадзены Беларусі навечна, назаўсёды. Да іх слова прылучаны сэрцы многіх пакаленняў беларусаў,бо мова-душа народа, люстэрка духоўнага жыцця, наш нацыянальны скарб. І Купалу, і Коласу прыйшлося змагацца, каб гэты скарб гучаў на поўны голас. Мэта акцыі – папулярызацыя кніг беларускіх аўтараў, прыцягненне грамадства да чытання беларускай літаратуры.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.