Два каласы – дзве праўдзівыя песні!

Поплеч, як сёстры, ідуць у свет…

Колькі вы радасці людзям прынеслі,

Колас – пісьменнік, Купала – паэт!

У кожнага народа ёсць свае песняры. Іх творчасць спрыяе духоўнаму станаўленню не аднаго пакалення, фарміруе светапогляд і патрыятычныя памкненні народа, прыносіць яму вядомасць, славу і пашану. Са старонак самых першых, прачытаных па складах кніг, прыходзяць у наша жыццё гэтыя імёны – Янка Купала і Якуб Колас. Прыходзяць, каб падарыць велізарны паэтычны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, пахам роднай зямлі. Свет гэты ўвабраў у сабе гарачую любоў да чалавека, спакойную мудрасць і дабрыню народа, вялікую веру ў яго шчасце. Багатая спадчына паэтаў належыць не толькі нам, беларусам, а і ўсяму свету, а самі песняры былі і застаюцца вялікімі сынамі свайго часу і сваёй краіны. У раках інфармацыйнага тыдня 14 верасня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Песнярам беларускай зямлі прысвячаецца” (да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа). Падчас мерапрыемства ўдзельнікі чыталі не толькі вершы і ўрыўкі з паэм класікаў  беларускай літаратуры, але і творы прысвечаныя ім.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.