17 лютага адзначаецца Дзень праявы спантаннай дабрыні. У аддзеле абслугоўвання 18 лютага прайшла акцыя “Перадай часцінку дабрыні”. У гэты дзень бібліятэкары сустракалі чытачоў з усмешкамі, прапанавалі паўдзельнічаць у віктарыне “Дабрыня крочыць па планеце”. Бібліятэкары стварылі “Рамонак добрых спраў”, кожны карыстальнік выбраў сабе пялёстак з добрай справай, якую ён мог бы здзейсніць, выйшаўшы з бібліятэкі. У гэты дзень чытачы выходзілі з бібліятэкі з добрым настроем і жаданнем зрабіць карысныя рэчы, перадаць пазітыўны зарад навакольным.