Вялікая Айчынная вайна – адна з трагічных старонак у гісторыі нашай краіны. У час вайны загінула вельмі многа людзей, былі знішчаны цэлыя вёскі.
22 чэрвеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы ладзілася гутарка-рэквіем “Павінны памятаць заўсёды”, прымеркаваная да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі тыя страшныя часы зачыталі кнігі Васіля Быкава, Івана Шамякіна і іншых аўтараў-франтавікоў.