Ўсё вакол утульна і прыгожа,
Ў небе безліч зорак і планет,
Дзякуем, Усемагутны Божа,
Што стварыў такі цудоўны свет.
Бягучы каляндарны тыдзень па праваслаўнай традыцыі называецца Светлай сядміцай, падчас якой працягваецца святкаванне уваскрасення Хрыста. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Аднавяскоўцы”, якое дзейнічае пра філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” сабраліся на сваё чарговае пасяджэнне. Прайшла гадзіна духоўнасці ”Пасхе солнечной мы рады”. Удзельнікі віншавалі адзін аднаго са святам, пагаварылі аб традыцыях, звычаях святкавання, якія зараз сталі забывацца, напрыклад, біткі або катанне яечак. Прагучалі вершы на тэму Вялікадня беларускіх паэтаў. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выставай, дзе прадстаўлены літаратура аб самым галоўным і радасным свяце.