У філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” на сваё чарговае  пасяджэнне сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Аднавяскоўцы”. Прайшла размова–абмеркаванне “Папросім здароўя ў прыроды”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. На мерапрыемства была запрошана фельчар Жукоўшчынскага ФАПа Ларыса Кучынская. Ларыса Віктараўна расказала аб правільным харчаванні для людзей сталага ўзросту, напомніла аб вядзенні актыўнага ладу жыцця, усім  наведвальнікам мерапрыемства раздала памяткі і рэкамендацыі. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з выставай-парадай “Лечымся кнігай”у рамках выставачнага абластнога праекта “Хронікі кніжных паліц”, дзе былі прадстаўлены кнігі, якія дапамогуць ім правільна ставіцца да свайго здароўя, весці фізічна актыўны вобраз жыцця, а таксама правільна харчавацца пры розных захворваннях. З 3 па 7 красавіка праходзіла акцыя “Дом без насілля”. Удзельнікі мерапрыемства закранулі  і гэту тэму. Падобныя праблемы нельга ўтойваць, бо дзеці і пенсіянеры ў сілу свайго ўзросту ці не ўсведамляюць здзейсненнае насілле ці не могуць даць адпор насільніку. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тэматычную паліцу “Дзяцінства без жорсткасці і слёз”, на кнігі серыі “Філасофія для дзяцей у казках і расказах”  Міхаіла Андрыянава, якія дапамогуць дзіцяці правільна ацаніць складаны свет між чалавечых адносін.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.