У час канікулаў у Казлоўшчынскай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў вечар паэтычнага настрою “Паэты народныя, паэты сапраўдныя”, прысвечаны юбілейным датам Н. Гілевіча і М.Багдановіча. У чытальнай зале была аформлена выстава – каляндар “Імя на хвалі часу”. Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях вядомых беларускіх паэтаў, зачыталі вершы, заслухалі запісы песен “Вераніка”, “Зорка Венера”.Напрыканцы дзеці прачыталі сатырычныя вершы Н.Гілевіча.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.