З 26 па 31 сакавіка ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы – клуб прайшоў Тыдзень дзіцячай кнігі. У рамках Тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: свята “Падарожжа ў кніжнае царства”, гучныя чытанні “У свеце казак і цудаў”, агляд-падарожжа “Падарожжа ў часопісную імперыю”. Завяршыўся Тыдзень літаратурным кактэйлем “Адкрывайце новыя кнігі”. Праведзеныя мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей любоў да кнігі, спрыяюць знаёмству з беларускімі казкамі, з цікавымі дзіцячымі часопісамі.