Любіце і шануйце, як святыню,
роднае слова, з якім вас літасцівы
Бог на свет пусціў.
Ф. Скарына

Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам Францыска Скарыну”. Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па  спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. І наш славуты зямляк Францішак Скарына – ў гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Да пачатку мерапрыемства ў бібліятэцы б аформлена кніжная выстава “Падарожжа ў гісторыю беларускага пісьменства”. Кнігі прадстаўленыя на выставе знаёмяць наведвальнікаў з жыццёвым шляхам і творчай спадчынай гуманіста  і асветніка ХVІ стагоддзя. Выставу дапаўняюць старонкі біяграфіі, партрэты і творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў  прысвечаных славутаму палачаніну.

Удзел у мерапрыемстве прынялі  Камароў Аляксандр Аляксандравіч – галоўны спецыяліст Жукоўшчынскага выканкама, працаўнікі  сектара па арганізацыі адпачынку “Жукоўшчынскі  Дом культуры” –   Кашко Іван Фёдаравіч і Венскі Іван Леанідавіч, вучні  ДУА “ Вучэбна-педагагічны комплекс  Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа“, актыўныя чытачы бібліятэкі. Прагучалі ўрыўкі з твораў Ф.Скарыны, вершы беларускіх паэтаў К.Цвіркі, В.Шніпа, С.Шушкевіча, прысвечаныя  беларускаму першадрукару.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.