1 лютага ў філіял “Наваельнянская ГПБц”завіталі вучні 2 “Б” класа Наваельнянскай сярэдняй школы з класным кіраўніком Лазоўскай Валянцінай Уладзіміраўнай. Для іх ладзілася экскурсія “Падарожжа ў краіну Кнігі”. Дзеці пагарталі старонкі часопісаў, гулялі ў настольныя гульні, запісаліся ў бібліятэку і адправіліся дадому з новай сяброўкай – цікавай кнігай.