Сустрэча з пісьменнікамі Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адбылася падчас тура беларускай грамадзянскай паэзіі “Пад мірным небам Беларусі” 17 мая ў чытальнай зале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Сваімі творамі са слухачамі падзяліліся Браніслаў Ермашкевіч, Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык, Анатоль Апанасевіч і Ганна Скаржынская-Савіцкая. На пямяць бібліятэцы яны падаравалі свае кнігі с аўтографамі.