Дзятлаўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у акцыі “Бібліятэка–Open-air”. Мэта акцыі – стварэнне імправізаванай летняй чытальнай залы на свежым паветры.  21 чэрвеня бібліятэка ладзіла чытальную пляцоўку ў гарадскім скверы пад назвай “Пад кніжным парасонам”. Кожны жадаючы змог пазнаёміцца з кнігамі, часопісамі і газетамі, запісацца ў бібліятэку. Для дзяцей быў створаны дзіцячы куток, дзеці гулялі з кнігамі-гульнямі, канструктарам, лато. Жыхарам горада бібліятэкары раздавалі каляндарыкі з запрашэннем наведаць бібліятэку.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.