У  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы – цэнтры  экалагічнай  культуры  адбылася сустрэча з выхаванцамі  ДУА “Гезгалаўскі  яслі – сад”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з серыяй кніг Г.У. і С.А.Трафімавых “Па свеце з Дзедам Прыродаведам”. У  бібліятэцы ёсць 20 кніг з серыі “Апавяданні Дзеда Прыродаведа”. Іх герой знаёміць чытачоў з краінамі свету, цудамі прыроды. Аздабляюць, робяць больш цікавымі гэтую серыю кніг розныя інтэлектуальныя заданні і займальныя гульні. Кожнае апавяданне Дзеда Прыродаведа – гэта маленькае адкрыццё, нагода для роздуму. А зробіць чытанне кніг яшчэ больш захапляльным “Гульнятэка Дзеда Прыродаведа”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.