14 сакавіка ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры прайшла праваслаўная гадзіна “Па старонках дзіцячай Бібліі”. Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках – кнігі на маральную тэматыку, біблейскую гісторыю, праваслаўныя энцыклапедыі, нарысы, тлумачэнні Евангелля, праваслаўная і дзіцячая мастацкая проза.