19 сакавіка адбылося першае ў 2018 годзе пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Вясёлы мурашнік” пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы -пазнавальная гадзіна “Па старонках Чырвонай кнігі”. Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках кнігі, падчас якога ўспомнілі дзіўных і рэдкіх жывёл, пабывалі на лугах і лясных палянах, палюбаваліся кветкамі, аб якіх складзены прыгожыя вершы. Падарожжа складалася з некалькіх пунктаў: “Рэдкія жывёлы”, “Птушкі, якія гінуць”, “Свет раслін”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах на тэму экалогіі.