У рамках праекта па прававому выхаванню “Закон і права”, бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” 13 снежня адбылося чарговае пасяджэнне падлеткавага аматарскага абʼяднання “Прававы лабірынт” па прававому выхаванню з вучнямі 11 “Б” класа, класны кіраўнік Шпакоўская Алена Вацлаваўна. Мерапрыемства ладзілася ў форме прававога дыялога пад назвай “Па літары законаˮ, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з Усеагульнай Дэкларацыяй правоў чалавека, аб якіх правах гаворыцца ў Дэкларацыі: грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных. Спыніліся і на абавязках, якія кожны чалавек павінен выконваць перад грамадствам, у якім можа быць поўнае і свабоднае развіццё яго асобы. Адбыўся сапраўдны дыялог, падлетакі імкнуліся выказаць сваю кропку гледжання па пэўнаму пытанню.