Вайна ў Афганістане – страшная, жорсткая, незнаёмая. Яна доўжылася ўдвая больш за Вялікую Айчынную, пакінула глыбокі след на душах некалі маладых салдат, якія здолелі вярнуцца дамоў, прынесла боль матулям, якія не дачакаліся з арміі сваіх любімых сыноў.
10 лютага напярэдадні чарговай гадавіны вываду савецкіх войск з аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасілі землякоў на літаратурна-музычную кампазіцыю пад назвай “Отвага, Родина и честьˮкаб разам узгадаць падзеі той вайны. За час баявых дзеянняў у далёкім Афганістане пабывалі 130 ураджэнцаў Дзятлаўшчыны. На жаль, не ўсе з іхзмаглі вярнуцца дамоў. Кожны год у лютым воіны-інтэрнацыяналісты і жыхары нашага раёна ўшаноўваюць памяць Аляксандра Шылава з гарадскога пасёлка Наваельня і Дзмітрыя Лазовіка з вёскі Малая Палонка, якія гераічна загінулі, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, і пасля смерці былі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
– Сённяім бы вырошчваць хлеб, будаваць дамы, вучыцца, працаваць. Але гэтаму ўжо ніколі не збыцца. Нашы юнакі выканалі свой воінск іабавязак. За намі, жывымі, – доў гпамяці абтых, хто вярнуўся ў “Чорным цюльпане”, кааб знайсц івечны спачын на гарадскі мабо вясковым пагосце; доўгспагады і падтрымкі іх няшчасным бацькам; доўгда памогі тым, у кагопаранена душа. Мы, сучаснікі, будзем помніць аб гэтым, – узгадалі вядучыя і запрасілі ўшанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання.
Памяць воінаў Афгана не адышла, а прабілася вершамі і песнямі, якія дагэтуль спяваюць пад гітару падлеткі, кнігамі і мемуарамі, што занялі сваё месца на выставе-доблесці “Солдат войны не выбираетˮ, падрыхтаванай для ўдзельнікаў мерапрыемства. Падрабязней пазнаёміцца з імі дзятлаўчане змогуць, наведаўшы бібліятэку.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.