21 мая — Міжнародны дзень памяці ахвяр СНІДу. У рамках цыкла “Зберажы сябе для жыцця”, раённага прафілактычнага праекта “Дзятлава — здаровы горадˮ 23 мая адбылася інфармацыйная SOS-гадзіна “Оставайся на линии жизни”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 10 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” з класным кіраўніком Андалюкевіч Вольгай Анатольеўнай. Асноўная мэта мерапрыемства — прафілактыка СНІДу, фарміраванне здаровага ладу жыцця і развіцця пачуцця адказнасці за свае дзеянні і ўчынкі, за сваё жыццё. З прыкладу трагічна скончанага жыцця вядомых таленавітых людзей падлеткі ўпэўніліся: СНІД не шкадуе нікога: ні простых людзей, ні багатых, ні вядомых, ні бедных. Адбыўся прагляд відэароліка аб шляхах заражэння смяротным вірусам, які развеяў некаторыя страхі аб сітуацыях, дзе няма пагрозы. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства і карыстальнікаў бібліятэкі была падрыхтавана выстава-агляд “ВИЧ: касается каждого!”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.