З кожным годам усё больш і больш людзей, у тым ліку і школьнікаў становяцца ВІЧ-інфіцыраванымі. Пагроза СНІДу прадстаўляе вялікую бяспеку для ўсіх. І адзіная мера засцярогі – гэта прафілактыка. Рашэнне пытанняў прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, прадухіленне яе масавага распаўсюджвання – мэта мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў бібліятэках з 15-17 мая 2014 года. Гэта такія як: гадзіна карысных ведаў “Выбяры жыццё” (Дзятлаўская ДБ), інфармацыйная гадзіна “Вірус СНІДу на тэрыторыі Беларусі” (Наваельнянская ГПБ), вечар пытанняў і адказаў “СНІД – пагроза цывілізацыі” (Наваельнянская ГПБ), гутарка “Чалавек і яго парокі”, “Аб тым, што хвалюе” (Горкаўская ІСБ, Лявонавіцкая СБ), конкурс малюнкаў “Мір без СНІДУ – вачыма дзяцей” (Вензавецкая СБ), гадзіна папярэджання “Привычка, цена которой жизнь” (Данілавіцкая СБ), гутарка-папярэджанне “Чалавек і яго парокі” (Дварэцкая СБ), эстафета думак “Я выбираю путь, где СПИДа нет! А Ты? (Жукоўшчынская СБЦ), інфарміна “О СПИДе – громко и всерьёз” (Раготнаўская СБ), віктарына “Нашы веды пра СНІД” (Раклевіцкая СБЦ).