У чарговы раз у час школьных вясенніх канікулаў у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі пачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі. Праграма Тыдня насычана разнастайнымі мерапрыемствамі, конкурсамі, гульнямі, віктарынамі.
Адкрыўся Тыдзень святам кнігі «Нынче праздник чтения – всем на удивление!». Пачалося свята з уступнага слова бібліятэкара, якая расказала прысутным аб гісторыі Кніжкіных імянін. Затым дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з Кніжнай Феяй і адказалі на яе пытанні, разгадалі загадкі, прадоўжылі вершы. Гучалі песні ў выкананні Урадзімскай Насці і Міхалоўскай Марты. У канцы свята бібліятэкар павіншавала самых лепшых чытачоў бібліятэкі дыпломамі “За актыўнае чытанне і любоў да кнігі” і размясціла іх фотаздымкі на стэндзе “Лу-чи-к”(лучший читатель книг).
Да Тыдня падрыхтавана выстава – віктарына “Чароўная азбука”, дзе падабраны кнігі па алфавіту і кожнай літары адпавядае некалькі кніг. Да кожнай літары падрыхтаваны пытанні, адказы на якія знаходзяцца ў той ці іншай кнізе, і толькі прачытаўшы яе, можна адказаць на пытанні віктарыны. Бібліятэкар Антончык Людміла Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з выставай і новым паступленнем літаратуры.