У межах абласной акцыі “Чытаем разам” у Гезгалаўскай СБЦ прайшоў літаратурны вечар прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Яго творчасць нам знаёма яшчэ са школьных часоў. На мерапрыемстве прысутнічалі: настаўнік дэфектолаг ДУА СШ № 13 г.Ліды Кашко Надзея Іванаўна, выхавацель ДУА яслі – сада №38 г.Ліды Кайлевіч Таццяна Іванаўна, музычны кіраўнік ДУА “Гезгалаўская СШ” Капковіч Наталля Рыгораўна, загадчык сектара рамёстваў і дэкаратыўна – прыкладной творчасці Абрамава Ганна Іванаўна. Для прысутных прагучалі вершы “Мая душа”, “Слуцкія ткачыхі”, “Зімовая дарога”, “Санет” і г.д. Бібліятэкар Грэцкая Марына Леанідаўна падрыхтавала паведамленне аб жыцці пісьменніка. Да мерапрыемства была аформлена выстава – партрэт “Жамчужына нашай спадчыны”.