24 жніўня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшлі літаратурныя замалёўкі "Нястомны падарожнік – следапыт", да 175-годдзя з дня нараджэння В.Вольскага. Дзеці пазнаёміліся з такімі творамі Віталя Вольскага, як “Цудоўная дудка”, ,”Дзед і жораў”, ,”Несцерка”, якія ўвайшлі ў залаты фонд нашай літаратуры. Даведаліся аб тым, што навука і паэзія паяднаны ў прыродазнаўчых кнігах Вольскага. Пісьменнік даносіць да дзяцей жывое дыханне прыроды, узбагачае іх духоўна, дапамагае сэрцам адчуць, “які незвычайны свет і якая прыгожая наша краіна – Беларусь”.