Шануйце родны край – Айчыну,
Тых, хто яе абараняў,
Хто ў бітвах з ворагам загінуў,
Хто перамогу атрымаў.
А.Гладкіх.
5 ліпеня ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Няма на свеце краю даражэй” прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мэта мерапрыемства абудзіць цікавасць да сваёй Айчыны, выхаванне пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю.