Зарэмба, М. М. Здань у храме святой наіўнасці: аповесці: для сярэд. і ст. шк. узросту/ Міхась Зарэмба. – Мінск: Маст. літ., 2011. – 271 с. (Школьная бібліятэка).
Аповесць выдатнага беларускага пісьменніка Міхася Зарэмбы “Здань у храме святой наіўнасці”, што дала назву гэтай кнізе, сваім шчырым, спавядальным зместам адрасавана падлеткам. У ёй аўтар распавядае пра таямніцу з’яўлення цнатлівага і чароўнага пачуцця, імя якому – Каханне. А ў аповесці “Дзень магнітнай буры” ўзнімаюцца балючыя пытанні выхавання ў сям’і, расказваецца пра складаныя ўзаемаадносіны паміж дзецьмі і бацькамі. Чытача не могуць не ўсхваляваць перажыванні і пакуты трынаццацігадовай Веры Ластаўкі, для якой дзень магнітнай буры стаў трагічным днём…
Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца: аповесці: для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. М.Н. Мінзер. – 2-е выд. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 176 с.: іл. – (Пераходны ўзрост).
Аповесць Алеся Бадака “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” ўздымае праблемы няпростых адносін паміж старшакласнікамі і маладой настаўніцай. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання.
У аповесці Алеся Наварыча “Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу…” манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тысячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта – фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.
Сіпакоў, І.Д. Двое на вуліцы: выбранае / Янка Сіпакоў; уклад. Віктара Шніпа. – Мінск: Маст. літ., 2011. – 543 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
У кнігу ўключаны найлепшыя празаічныя творы Янкі Сіпакова. Аўтар, прызнаны майстар беларускай прозы, умее заўважаць у жыцці найбольш значнае, самае характэрнае, паказаць унутраны свет і лёс чалавека ў розных псіхалагічных калізіях.
Гапееў, В.М. Урокі першага кахання: аповесці: для ст. шк. узросту / Валерый Гапееў. – 2-е выд. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 192 с. – (Пераходны ўзрост).
У цэнтры кнігі – сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, этычныя праблемы і пытанні росту.