Падчас навагодніх святаў калектыў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у навагоднім экалагічным квэсце «Ключи бабушки Зимы», які праходзіў у Паляўнічым комплексе Дзятлаўскага лясгаса ў Вензавецкам лясніцтве – так званая рэзідэнцыя Дзеда Мароза Дзятлаўскага раёна.
Каб трапіць за вялікую браму да Дзеда Мароза, супрацоўнікі бібліятэкі атрымалі заданні ад бабулі Зімы. Яны вырашалі складаныя і заблытаныя задачы, знаходзілі сакрэтныя знакі. Выкарыстоўваючы падказкі і вынаходлівасць, хадзілі экалагічнымі сцежкамі,  праяўлялі свае веды, навыкі і эрудыцыю ў гульнях: ядомыя і неядомыя грыбы, знайдзі рогі, хвасты і сляды лясных жыхароў, заблытай Лясуна і іншыя. І дапамагалі ім ў гэтым казачныя героі: Дзядок-Баравічок, Лясун, Хухлік і Рэха. І нарэшце, атрымаўшы ключы, ўдзельнікі квэста трапілі ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза, дзе паспрабавалі сябе ў чытанні вершаў, выкананні песень. Самыя актыўныя артысты атрымалі цукеркі і падарункі. І канешне, не абыйшлося без танцаў і карагодаў вакол ёлкі.
Напрыканцы мерапрыемства Дзед Мароз і Снягурка запрасілі ўсіх на кубачак гарбаты і паспрабаваць салодкія пачастункі. Атмасферанаваго дняга казачнага настрою і радасці панавала ў зімовым лесе каля дзвюх гадзін. Ніхто не сумняваўся, штоцуды і магія існуюць. Свята скончылася. Але мары, вера ў казку здзейсніліся – усе адчулі надыход Новага года сэрцам, прадчуваючы нешта новае і яркае. Дзякуем супрацоўнікам Дзятлаўскага лясгаса і Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў за навагоднюю казку для дарослых.

Калектыў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.