1 чэрвеня, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Данілавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гульнёвая праграма “Наша вясёлае, звонкае лета”. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны гульні, віктарына пра лета, конкурс малюнкаў, праводзіўся конкурс на лепшага чытача бібліятэкі. Была аформлена кніжная выстава “Свет дзіцячых кніг”.