25 кастрычніка бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Вянско Ганна Вячаславаўна падрыхтала краязнаўчы росшук “Наш гонар  – знакамітыя землякі” (да 210-годдзя  з  дня нараджэння беларускага мастака Вікенція Дмахоўскага).  Бібліёграф паведаміла чытачам, што Дмахоўскі – наш зямляк, які нарадзіўся ў вёсцы Нагародавічы. Яго называлі  “Клодам Ларэнам беларускіх ваколіц”, заснавальнікам беларускага рэалістычнага пейзажу. Увазе аўдыторыі была прадстаўлена інфармацыя пра жыццё і творчасць мастака, рэпрадукцыі карцін “Возера Свіцязь” і “Двор у Нагародавічах”. На жаль, творчая спадчына мастака знаходзіцца па-за межамі Радзімы, асеўшы ў музеях Літвы і Польшы.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.