1 верасня ў Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшоў урок міру "Нам мир завещано беречь". Класны кіраўнік 9 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” і бібліятэкар расказвалі як трэба выхоўваць, развіваць лепшыя якасці чалавека: талерантнасць, патрыятызм, імкненне да міру на прыкладах гісторыі і сённяшніх падзей у свеце. Гучалі песні і вершы пра мір, паказана прэзентацыя, праведзена дзелавая гульня "Дом міру". Айцец Георгій расказаў, якую міратворчую функцыю, каб зберагчы мір, выконваюць свяшчэннаслужыцелі.