1 чэрвеня, да Міжнароднага Дня дзяцей, у Раклевіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся дзень вясёлых забаў пад назвай “На календары лета”. Дзеці на пляцоўцы каля бібліятэкі гулялі ў розныя гульні і танцавалі.
З цікавымі кнігамі і гульнямі ладзілася ў гэты дзень і акцыя «Расці з кнігай» у ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Раклевіцкі дзіцячы-сад базавая школа”. Дзеці здейснілі цікавае падарожжа па казкам, адгадвалі загадкі, разглядвалі прыгожыя карцінкі, гаварылі пра сваіх любімых казачных герояў. Затым бібліятэкар прачытала казку “Лісіца-сястрыца”.