Філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка – цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” сумесна з філіялам “Данілавіцкі Дом культуры” да Дня Перамогі з дзецьмі правялі літаратурную гасцёўню “Мы пра вайну гаворым вершамі”, бібліятэкар да ўвагі прысутных прапанавала кніжную выставу “Чытаем вершы аб вайне”, пазнаёміла з кнігамі аўтараў якія пісалі пра вайну. Грос Святлана Міхайлаўна паведала аб тых жудасных падзеях якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым дзеці чыталі вершы пра вайну.