Дзяржаўная ўстанова культуры “Дзятлаўская раённая біблятэка” прыняла ўдзел у свяце ноч у музеі “Музей збірае сяброў”, якое было прысвечана 520–годдзю ўтварэння Дзятлава. Бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі была падрыхтавана кніжная выстава “520-годдзя ўтварэння Дзятлава”. На выставе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з гісторыяй утварэння горада, з нашымі славутымі землякамі, якія жылі ў той час. Таксама з творамі пісьменнікаў Дзятлаўшчыны.