19 жніўня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Мудрасць +” прайшоў гурман – вечар “И чайку попить, и книжку обсудить”. Прысутныя пагаварылі пра свае любімыя кнігі дэтэктыўнага жанру розных аўтараў: Людмилы Мартовой, Ольги Володарской, Екатерины Островской, Галины Романовой, Анны Даниловой, Агаты Кристи і іншых пісьменнікаў. Параілі некаторыя творы пачытаць, некаторыя ўсе разам абмеркавалі, многія ўспомнілі і паадказвалі на пытанні віктарыны. Нягледзячы на папулярнасць любоўных раманаў і фантастыкі, дэтэктыў застаецца адным з самых запатрабаваных жанраў.