У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 15 мая ладзілася выстава-напамін “Мой герб, мой флаг, мая Беларусь” да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар Бадзяка Наталля Вячаславаўна правяла гістарычны ўрок “Беларусь мая, родны край”. Вучні ДУК “Сярэдняя школа № 3” пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення сімвалаў нашай дзяржавы – гербам, сцягам, гімнам. Праслухалі гімн, вызначылі значэнне эмблем, даведаліся пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым.