Здароўе – гэта жыццё з яго радасцямі і трывогамі, гэта фундамент шчасця. “Мода на здароўе” пад такой назвай да Сусветнага дня здароўя на базе Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры прайшло паседжанне аматарскага аб’яднання “Сударушка”.
На мерапрыемства быў запрошаны медыцынскі работнік Балабанская Марыя Уладыславаўна. Размова ішла на розныя тэмы : “Здароўе без лекаў”,“Самадапамога пры бяссонніцах, стрэсах і неўрозах”, “Зялёная аптэка на акне”і г.д. Прысутным, для азнаямлення, быў прапанаваны часопіс “Народный доктор”, які выпісвае наша бібліятэка.