Беларусь на гэтым тыдні ўспамінае трагедыю, якая апісвае ўвесь страх, жорсткасць і жах вайны. 75 гадоў таму фашысты спалілі вёску Хатынь разам з яе жыхарамі. Трагічнай даце аддзел абслугоўвання і інфармацыі прысвяціў урок мужнасці “Многае забудзецца – такое ніколі”, які ладзіўся 21 сакавіка ў чытальнай зале. Мерапрымства складалася з паказу прэзентацыі “Хатынь. Памяти сожжённых деревень”, песні гурта “Песняры” – “Хатынь”, выставы-памяці “В немилосердной той войне”.