28 лютага 2017 года да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця прайшла акцыя “Миссия жить!”. Удзел у акцыі прынялі вучні 11 класа ВПК “Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” і загадчыца сектара па арганізацыі дасуга “Хвінявіцкі Дом культуры” Сіўко Алена Івосіфаўна. Акцыя была накіравана на барацьбу і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. Падчас акцыі вучням прапанавалі інфармацыйныя буклеты, распавялі пра страшныя наступствы ўжывання наркотыкаў, пра ўздзеянне сінтэтычных курыльных сумесяў (спайсу) на арганізм і відэа-прагляд “Сцеражыся – “СПАЙС”.